Антвэрпан,
Бэльгія,
04/09/04 |
|
Прэсс служба ЗДБ, 04/09/20
|
|
|
| |
| |
| |
| |
| |
| |
|
|
| |
|
|
|
«Плошча» – фільм пра герояў Беларусі
ZDB.Info, 2007-01-17

Новы фільм вядомага кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага – «Плошча» – цяпер можна спампаваць на нашай старонцы.
Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску,
калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў.
“У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць.
Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды”, – заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм “Плошча”.
Спампаваць avi файл, памер: 306mb
Спампаваць wmv файл, памер: 184mb
У дзевяці гарадах Польшчы прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю
ZDB.Info, 2006-12-17

Акцыі салідарнасці зь Беларуссю прайшлі 16 снежня ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, Беластоку, Пултуску і Варшаве.
У Познані каля помніка паэту Адаму Міцкевічу адбыўся мітынг, у якім прымалі ўдзел 50 актывістаў арганізацыяў “Maladya Demakraty” і
“Nezalezhny prafsajuz studencki”. Людзі выказалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі і запалілі свечы салідарнасці.
У цэнтру Беластоку з’явілася шмат плакатаў, якія інфармавалі аб тым, што шэраг вышэйшых беларускіх службоўцаў – сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман,
міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка і былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў – падазраюцца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў апазіцыі і журналіста.
У Лодзі людзі выйшлі ў цэнтр горада з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў, бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкай “Салідарнасць з Беларуссю”.
У Кракаве прайшло шэсце салідарнасці з беларускім народам. Беларусы і палякі шпацэравалі па гораду з беларускімі нацыянальнымі сцягамі і транспарантам “Свабоду палітвязням Беларусі!”.
Шэсце скончылася ля помніку Грунвальдскай бітве, дзе былі запаленыя свечкі салідарнасці.
За некалькі дзён да гэтага мерапрыемства ў Кракаве былі расклееныя плакаты з інфармацыяй пра Дзень беларускай салідарнасці, а ў буйнейшай мясцовай газеце
выйшла інтэрвію з беларускімі студэнтамі, дзе падрабязна распавядаецца пра сітуацыю ў Беларусі.
У Сопаце прайшоў адкрыты прагляд фільма пра акцыі пратэсту у Беларусі ў сакавіку 2006 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў – “Урок беларускай мовы” Мірэка Дэмбіньскага.
У Варшаве беларусы паставілі намёт на Замкавай плошчы – каля вялізных партрэтаў ахвяраў ваеннага рэжыму ў Польшчы, якія выстаўленыя ў цэнтры сталіцы да 25-ці годзьдзя ўвядзеньня ваеннага
становішча. Прайшлі выстава фотаздымкаў зь Беларусі, паказ кароткіх фільмаў і кліпаў пра беларускія падзеі ў сакавіку 2006 года, калі дзесяткі тысяч беларусаў удзельнічалі ў акцыях пратэсту.
|
|
9 гарадоў Польшчы салідарныя з беларусамі
ZDB.Info, 2006-11-17

16 лістапада ў дзевяці польскіх гарадох адбыліся акцыі салідарнасьці зь сем`ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьнямі. Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Варшаве,
Кракаве, Познані, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі, Пултуске, Любліне, Беластоку.
"Менск-Варшава -- супольная справа" -- гэткім лёзунгам распачаўся ў Варшаве Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды зьніклымі апанэнтамі ўладаў.
Арганізаваў акцыю "Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі". Удзел бралі палякі ды беларусы – каля 100 чалавек. Усё пачалося ў цэнтры Варшавы пад помнікам Дэ Голя, дзе мінакам раздавалі ўлёткі пра акцыю салідарнасьці
і пра лёс Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на паўтары гады зняволеньня за "ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ".
Потым удзельнікі расьцягнуліся абапал вуліцы Новы Сьвят. Маніфэстанты трымалі зьнічкі, бел-чырвона-белыя сьцягі
ды партрэты Зьмітра Дашкевіча. Праз цэнтральныя вуліцы калёна дайшла да Замкавага Пляцу, дзе арганізатары паказалі
фільм Паўла Шэрэмэта "Дзікае паляваньне-2". Фільм праецыраваўся на аглядную вежу на Замкавым пляцы.
У Беластоку акцыя салідарнасьці прайшла ў выглядзе тэатралізаванага пэрфомансу, падчас якога імправізаваны Аляксандар
Лукашэнка быў арыштаваны уласнай аховаю, а беларускі палітвязень Зьміцер Дашкевіч вызвалены з турмы па патрабаваньні грамадзкасьці.
Пасьля заканчэньня пэрфомансу яго удзельнікі сталі са сьвечкамі й партрэтамі палітвязьняў Паўла Севярынца, Артура Фінькевіча,
Міколы Статкевіча, Аляксандра Казуліна, Цімафея Дранчука, Андрэя Клімава і іншых насупраць беларускага консульства і патрабавалі іх неадкладнага вызваленьня. Пры гэтым удзельнікі акцыі завязалі вочы джынсавымі стужкамі.
У Кракаве сваю салідарнасьць зь Беларусьсю выказала ля 50 чалавек. У цэнтры гістарычнага горада ўдзельнікі разцягнулі банэр “Свабоду палітвязьням”
ды запалілі сьвечкі.
Люблін таксама правёў акцыю падтрымкі палітвязьня Зьміцера Дашкевіча. Людзі сталі з партрэтамі палітвязня пад помнікам Люблінскай вуніі.
Былі запаленыя сьвечкі.
Ва Ўроцлаве ля 20 чалавек з бела-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі галоўнымі вуліцамі гораду, сьпяваючы беларускія песьні.
Таксама Дзень Салідарнасьці быў адзначаны ў Познані, Лодзі, Гданьску і іншых гарадох Польшчы.
ВОЛАТ ДУХУ
ZDB.Info, 2006-11-08

8 лістапада спаўняецца 123 гады ад нараджэньня Вацлава Ластоўскага – аднаго з найвыдатнейшых сыноў Беларусі.
Вацлаў Ластоўскі выступаў як Беларус, ад імя Беларусі і дзеля будучыні Беларусі.
Ён служыў Беларускаму Народу на ніве палітыкі, культуры, навукі.
У 1919-23 гадах быў прэм’ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1927-29 гады працаваў сакратаром Інстытута беларускай культуры, потым – Акадэміі Навук Беларусі.
Адным з першых нацыянальных дзеячоў стаў ахвяраю маскоўска-бальшавіцкага тэрору – у 1930 высланы з Бацькаўшчыны ў Сібір, а ў 1938 г. расстраляны ў Саратаве.
Вацлаў Ластоўскі вучыў Беларускі Народ любіць сваю Бацькаўшчыну і заклікаў бараніць яе незалежнасьць.
Яму належаць словы: «Для дабра свайго народу і краю беларус павінен быць гатовым на найвялікшыя ахвяры, нават аддаць жыцьцё».
МАЛІТВА БЕЛАРУСКАГА ПАТРЫЁТА
(аўтар - Вацлаў Ластоўскі)
У імя Беларускага Народу, за яго славу, шчасьце і свабоду. Станься.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, вярні нам волю і валадарства на зямлі нашай, даўно й цяжка паярэмленай.
Хай не адымаюць чужынцы хлеб штодзённы ад вуснаў нашых дзяцей.
Адпусьці грахі нашым продкам, каторыя ня ўмелі абараніць сваёй і сваіх нашчадкаў свабоды.
Ня ўводзь нас у спакусу ўлегласьці тым, што паярэмілі нас, але збаў нас ад чужацкае апекі. Станься.
............................
Слава Беларускаму народу ва ўсіх яго гістарычных імёнах – Крывіі, Літвы, Беларусі, як было спрадвеку, так і цяпер на векі вечныя. Станься.
Сьвятая свабода, выражаная дзяржаўнай самаіснасьцю Беларускага Народу,
Ты нашая пацяшыцелька і надзея, адзіная Мэта і Праўда нашая,
прыйдзі, усяліся ў нас і ачысьці нас ад усялякага рабства і збаў нас ад няволі. Станься.
5 лістапада - дзень народзінаў Міхаіла Вітушкі
ZDB.Info, 2006-11-05

Міхал Вітушка нарадзіўся 5 лістапада 1907 году ў Нясвіжы. Скончыў славутую Віленскую беларускую гімназію і Варшаўскую палітэхніку. Быў актыўным удзельнікам беларускага незалежніцкага
студэнцкага руху ў 1930-х. У гады Другой сусветнай вайны Вітушка ствараў беларускія вайсковыя фармацыі, браў удзел у нацыянальнай канспірацыі, быў адным з кіраўнікоў
Беларускай Незалежніцкай Партыі.
У 1945 годзе Міхал Вітушка ўзначаліў Галоўны штаб беларускага партызанскага руху, з’яўляўся кіраўніком падпольнай арганізацыі «Чорны Кот».
Арганізаваў выданне беларускага нелегальнага друку. У пачатку 50-х гадоў ён вывеў сваіх ацалелых партызанаў на Захад, а сам заставаўся на тэрыторыі Польшчы,
кіраваў беларускім антысавецкім падполлем. З 60-х ён жыў пад чужым прозвішчам на Захадзе.
Памёр генерал Міхал Вітушка 27 красавіка 2006 году ў Нямеччыне.
Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць продкаў
ZDB.Info, 2006-11-04

На пачатку каля дзесятка беларусаў, што жывуць у Варшаве, запалілі сьвечкі каля мэмарыяльнай шыльды ў гонар генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, што ўсталяваная
на вуліцы Францускай – недалёка ад гэтага месца Балаховіча забілі ў часе ІІ Сусьветнай вайны.
Потым беларусы моладзь наведала магілы Яна Жамойціна і Яна Булгака.
Ян Жамойцін пад час Другой Сусветнай вайны быў актвістам Беларускага Саюзу моладзі, пасля сябрам Беларускай Незалежніцкай Партыі.
Ян Булгак – таленавіты майстр фотамастацтва, аўтар вялікай колькасьці здымкаў, краявідаў Беларусі і Віленшчыны.
“Калі мы ня будзем шаанаваць продкаў, мінуўшчыну, дык якая ж мы нацыя тады? Бяз гэтага няма будучыні” – сказаў адзін з удзельнікаў мерапрыемства.
У гонар і знак памяці беларускіх дзеясоў прысутныя сьпявалі гімн “Магутны Божа”.
16 сьнежня ў дзеcяці гарадох Польшчы адбыліся акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю
[2005-12-17, Прэсс служба ЗДБ]

Акцыі салідарнасьці у Польшчы.
Варшава
Нягледзячы на кепскае надвор’е – моцны снег, у цэнтры Варшавы каля прэзыдэнцкаага
палацу Бэльвэлэр сабралося каля 300 чалавек: беларусаў, палякаў, украінцаў,
ды прадсташнікоў іншых народаў. Акцыя пачалася з песняў беларускіх і
польскіх рок гуртоў – дыджэем быў вядомы польскі шоў-мэн – Роберт Ляшчынскі.
Пасля адбыліся выступы удзельнікаў акцыі дый гасьцей. Адным з іх быў
вядомы граф Прушынскі, (удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у 1994 годзе
ў Беларусі), які заклікаў да большага удзелу у акцыі салідарнасьці кожнага
16 дня месяца.
Пасля на акцыю прыбыў віцэ-спікер польскага Сейму – Браніслаў Комакоўскі,
якому была уручана петыцыя ад арганізатараў акцыі – Звяза ў падтрымку
Дэмакратыі ў Беларусі, студэнцкай ініцыятывы “Вольная Беларусь” і арагнізацыі
“Наш выбар – Украіна”. Віцэ спікер польскага Сэйму у сваей прамове паабяцаў,
што Беларусь не застанецца сам на сам у так скалданай сытуацыі, якая
еьсьц зараз у краіне.
Пасля калона рушыла пад бел-чырвона-белымі, украінскімі, польскімі сцягамі
па праспектў Уяздоўскім, а 19 гадзіне па польскаму часу (а 20 па беларускаму)
удзельнікі акцыі запалілі свечкі салідарнасьці з Беларусю.
Марш скончыўся пад Украніскай амбасадай, дзе былі ўзгаданы падзеі гадавой
даўніны на Украіне Да удзельнікаў выйшаў віцэамбасадар Украіны – Андрій
Дышчыца, а таксама літоўскі віцэамбасадар – Ёнас Мажэйка, якім была
уручана петыцыя-зварот да украніскіх і літоўскіх уладаў з просьбай аб
больш эфектыўнай і канкрэтнай дапамозе беларускай апазыцыі.
Сення Украіна – заўтра Беларусь – загучаў пад украінскай амбасадай лезунг.
Пасля ў адным з Варшаўскіх клюбаў адбыўся кацэрт гурту Сьцяна з Берасьця
у рамах дня салідарнасьці.
Люблін
У цэнтры Любліна сабралося каля 30 чалавек. Удзельнікі акцыі раздавалі
мінакам улеткі заклікаючыя далучыцца да акцыі салідарнасьці з Беларусю.
Некаторыя удзельнікі акцыі мелі завязаныя белымі лентамі вусна, сымбалізуючы
адсутнасьць свабоды слова ў Беларусі.
Кракаў
У Кракаве у акцыі прыняла удзел каля 50 чалавек, сярод якіх былі станіслаў
Шушкевіч і зансавальнік Звязу палякаў у Беларусі - Тадэвуш Гавін.
Лодзь
Каля двух дзясяткаў беларусаў і палякаў запаліла свечкі салідарнасьці
з Беларусю, з якіх пазней быў складзена лічба 16.
Беласток
У Беластоку каля 50 чалавек, прыняла удзел у чытанні малітвы а таксама
былі запаленыя белыя і чырвоныя свечкі.
Познань
У Познані некалькі дзясяткаў чалавек утварыла жывы лацуг з свечкамі
і партрэтамі зніклых беларускіх палітыкаў.
Катавіцы
Пад час ураxыстасьцяў прысвечаных гадавіне расстрэлу польскіх гарнякоў
каля шахты Вуек, што ў Катавіцах, некалькі чалавек пад бела-чырвоным
сьцягам усклалі кветкі да помніку ахвярам камунізму.
Падобныя акцыі адбыліся таксама ў Вроцлаве, Гожаве Велькапольскім,
Торуні ды іншых. .
Дзень салідарнаьсці з
Беларусьсю ў Польшчы.
[2005-11-17, Прэсс служба ЗДБ]

16 лістапада ў некалькіх гарадох Польшчы ўжо другі раз прайшла акцыя
“Дзень салідрнасьці з Беларусю”, галоўным арганізатарам якіх выступіў
Зьвяз у Падтрымку дэмакратыі ў Беларусі(ЗДБ).
У Варшаве ў акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек.
На 15 хвілінаў уздоўж адной з цэнтральных вуліцаў гораду утварыўся
жывы ланцуг з знічамі ў рукох. Пасля чаго людзі пашыхтаваліся ў калону,
на чале якой была разцяжка з лягатыпам акцыі 16 і яе назвай, і пад
бела-чырвона-белымі-сцягамі прайшлі шэсьцем. Пад час якога натоўп
скандаваў: Жыве Беларусь, Садідарнасьць з Беларусю, Беларусь – ТАК!
Лукашэнка – НЕ! У акцыі прынялі ўдзел сябры маладзевай арганізацыі
Млоды Цэнтрум, а таскма прадстаўнікі партыі Дэмокраці.пл, сярод якіх
адзін з заснавальнікаў руху Салідарнасьць – Ян Літыньскі. Па заканчэнню
акцыі усе жадаючыя маглі праглядзець у адным з Варшаўскіх клюбаў –
відэматэрялы на тэму Беларусі.
У Вроцлаве некалькі дзясяткаў маладых людзей правялі шэсьце па цэнтральным
вуліцам гораду з сьвечкамі ў рукох. У Познаю адбылачя сумесная акцыя
Беларускага Культурніцка-Асьветніцкага Цэнтру, ЗДБ і Незалежнага Студэнцкага
Прафсаюзу. Акрамя запальвання свечак і знічаў салідарнасьці з Беларусю
пад час акцыі збіраліся подпісы супраць вяшчання беларускай службы
радые Deutsche Welle па расейску.
Акцыі адбыліся таксама ў Беластоку, Лодзі, Любліне, Ополю і іншых
гарадох Польшчы.
Акцыя салідарнасьці ў Варшаве
[2005-10-18, Радые Свабода, Аляксей Дзікавіцкі]

Учора ў некалькіх польскіх гарадах прайшлі акцыі салідарнасьці з сем’ямі
зьніклых беларускіх палітыкаў сем’ямі палітвязьняў і ўсімі, хто змагаецца
за дэмакратыю ў Беларусі.
Каля сотні ў асноўным маладых людзей прыйшлі на вуліцу Новы сьвят
– гэта ў самым цэнтры Варшавы. Прысутныя трымалі бела-чырвона-белыя
сьцягі, транспарант з надпісамі ”Мы салідарныя зь Беларусьсю”. Удзельнікі
акцыі выцягнуліся ў жывы ланцуг ўздоўж “Новага сьвяту”, трымаючы сьвечкі
белага і чырвонага колераў.
Вось што сказаў нашаму радыё Антось Цялежнікаў – адзін з кіраўнікоў
Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – арганізацыі, якая наладзіла
акцыю ў Варшаве.
(Цялежнікаў: ) “Як вы бачыце, тут сёньня большасьць моладзі, студэнтаў,
якія яшчэ год таму бралі ўдзел у акцыях у падтрымку украінскай рэвалюцыі.
Я спадзяюся, што нашыя акцыі, нашыя захады прынясуць вынік, падобны
да ўкраінскага. Сьвечка -, гэта сымбаль надзеі, сымбаль надзеі на
вольную, дэмакратычную Беларусь”.
Большасьць удзельнікаў учорашняй акцыі – гэта маладыя палякі. Я запытаўся
ў варшаўскай студэнткі Караліны, чаму яна вырашыла ўзяць удзел у жывым
ланцугу салідарнасьці зь Беларусьсью.
(Караліна: ) “Я ўжо амаль пяць гадоў падтрымліваю беларускую апазыцыю,
і калі адбываюцца нейкія беларускія акцыі, дэманстрацыі, дык лічу
патрэбным і важным узяць у іх удзел”.
Пастаяўшы пэўны час у ланцугу са сьвечкамі, удзельнікі акцыі зь беларускімі
нацыянальнымі сьцягамі накіраваліся ў бок старога гораду, дзе адбываўся
ўрачысты канцэрт з нагоды Дня Папы - сьвята, якое адзначаецца ў дзень
нараджэньня Яна Паўла ІІ. Там, каля касьцёла сьвятой Ганны, які наведваў
Папа ў часе адной са сваіх пілігрымак на радзіму, сьвечкі былі выстаўленыя
ў тры паласы – белую, чырвоную і белую.
Падобныя акцыі ў той самы час адбыліся ў Беластоку, Лодзі, Гдыні і
Ўроцлаве, Познані.
“Зьвяз у Падтрымку Дэмакратыі ў Беларусі”
вітае абранне адзінага кандыдата ад
дэмакратычных сілаў Беларусі!
[2005-10-03, Прэсс служба ЗДБ]

Вітаем абраньне Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам
на Кангрэсе дэмакратычных сілаў Беларусі. Жадаем яму і усей Беларусі
справедлівай й ўпэўненай перамогі на прэзідэнскіх выбарах.
Выбар адзінага кандыдата сведчыць аб палітычнай сталасць беларускай
дэмакратычнай грамадскасці, з’яўляецца доказам таго, што нацыянальны
інтарэс Беларусі вышэйшы за асабістыя інтарэсы і амбіцыі.
“ЗДБ” мае вялікае спадзяваньне, што абранне дэмакратычнай супольнасцю
адзінага кандыдата з’явіцца рашаючым пераломным момантам, ад якога сучасная
гісторыя Беларусі пойдзе ў накірунку вяртаньня да дэмакратычнага шляху
развіцця.
Мы жадаем Аляксандру Мілінкевічу ў сваёй дзейнасці кіравацца нацыянальнай
ідэяй.
Жадаем мужнасці, мэтанакіраванасьці, веры ў асабістыя сілы.
Жыве Беларусь!
Праўленьне ГА “Зьвяз у Падтрымку Дэмакратыі ў Беларусі”
Новы кліп студыі "Партызанфільм"
[2005-10-02, Прэсс служба ЗДБ]
Вашай увазе новы кліп студыі "Партызанфільм" на песьню гурта "Сьцяна"
- viasna.by.
Ановай для кліпу з'явіліся здымкі з парада ім. Роберта Шумана ў Варшаве
ў 2005 годзе.
Фармат: wmv у архіве rar, памер файлу: 11,5 mb
Сьцягнуь кліп
Жыве Мультклуб!
[2005-08-23, Прэсс служба ЗДБ]
У сувязі з ужо амаль усім вядомай аперацыі лукашысцкіх карных ворганаў
супраць руху "Трэці Шлях", а перадусім супраць вядомага праекту "Мультклуб",
партал "Вольная Беларусь" размяшчае калецыю з 28 вядомых дагэтуль мультоў.
Файл у фармаце архіва EXE 42 мб.
Качаць
Незвычайны Канцэрт
[2005-07-11, Прэсс служба ЗДБ]
Ў партале Вольная Беларусь: музычны відэа фільм - "Незвычайны Канцэрт"
( Необыкновенный Концерт - арыг.). Здымкі менскіх апазыцыйных дэманстарыцыяў
90 - х гадоў у музычным суправаджэнні беларускіх рок гуртоў.
Фармат: wmv, працягласьць: 33 хвіліны, памер файла: 100 мб. вытворчасьць:
Stoplukafilm
Сьцягнуь Фільм
Александрыя Шклоўская
[2005-06-27, Прэсс служба ЗДБ]
Як і абяцалі фільм Александрыя Шклоўская на нашым партале. Прыемнага
прагляду і добрых эмоцыяў.
Фармат: wmv, працягласьць: 90 хвілінаў, памер файла: 130 мб.
Сьцягнуь Фільм
Анонс: Александрыя Шклоўская
[2005-06-22, Прэсс служба ЗДБ]
Вашай увазе рэклямны ролік студыі ПартызанФільм да альтэрнатыўнай агучкі
фільму Анастасія Слуцкая, зробленай студыяй "Навінкі-Home Video". Ў
хуткім часе увесь фільм можна будзе сьцягнуць на нашым партале.
Сьцягнуь ролік
Новая Галерэя і Форум
[2005-06-15, Прэсс служба ЗДБ]
Шаноўнае спадарства пачаў працу наш ФОРУМ а таксма новая ГАЛЕРЭЯ. Запрашаем да удзелу ў дыскусіі
і да прагляду фотаздымкаў, малюнкаў, ды іншых графічных матэрыялаў.
|
|
| |
| |
Каб размесціць наш банэр на ваёй старонцы тэба ўклеіць ніжэйпаданы
тэкст да -html коду старонкі. |
 |
<a href="http://wolnabialorus.org//">
<img src="http://wolnabialorus.org//banners/baner_by.gif"
alt="Zviaz u padtrymku Demakratyi w Bełarusi" border=0 height=31
width=88></a>
|
|