|
|
Інфармацыя аб арганізацыі
Зьвяз у падтрымку Дэмакратыі
ў Беларусі створаны па ініцыятыве прадстаўнікоў польскай моладзі, як найбольш
актыўнай часткі грамадства. Рашэнне аб утварэнні арганізацыі было прынята
ў жніўні 2003 года. У шарэгах Зьвяза знаходзяцца не толькі палякі, але
і прадстаўнікі беларускай апазыцыі са шматгадовым досведам палітычнай
барацьбы і грамадскай дзейнасці.
Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Варшаве.
Імкнучыся да рэалізацыі мэтаў Статуту, Зьвяз
пазытыўна адносіцца для супрацоўніцтва з іншымі польскімі і міжнароднымі
арганізацыямі, калі іх мэты ня спрэчныя з мэтымі, рэалізаванымі Зьвязам.
Сярод накірункаў дзейнасці лічым найважнейшымі:
а) інфармаванне польскага грамадства аб
палітычнай і грамадскай сытуацыі ў Беларусі, парушэнню правоў чэлавека,
абмежаванню свабоды слова і т.д.
б) арганізацыю і правядзенне акцый, пікетаў,
маніфестацый, канфэрэнцый і т.д. на карысць дэмакратычных зменаў і трансфармацыі
грамадства ў Беларусі.
в) па магчымасці і згодна з польскім і міжнародным
заканадаўствам, падтрымку беларускіх палітычных партый, няўрадавых арганізацый,
грамадскіх рухаў, нацыянальных і рэлігійных суполак.
г) сумесную працу з арганізацыямі абароны
правоў чалавека і арганізацыямі, якія аб'ядноўваюць грамадзян Беларусі.
Дзеля дасягнення мэтаў арганізацыя збірае,
аналізуе і распаўсюджвае інфармацыю па парушэнню ў Беларусі правоў чалавека,
грамадзянскіх свабодаў у палітыцы, гаспадарцы, веравызнанні.
Рэалізацыя Зьвязам акрэсленных мэтаў ня была
б магчымай без адданай працы нашых сябраў, дабраахвотнікаў і прыхільнікаў,
а таксама без падтрымкі польскіх грамадзян.
Сардэчна дзякуем усім тым, хто дапамагае
нашай арганізацыі!
Запрашаем жадаючыж далучыцца
да нас. |